Супольны рынак у 180 км ад мяне

Mar 30, 2009 23:58


Жывем ужо колькі год (з 1992) ва ўмовах агульнага рынку, а не ведаем таго. Дакладней, нашыя суседзі жывуць, а мы не ведаем:)

Агульны рынак - гэта сукупнасць правілаў і механізмаў, якія гурунтуюцца на праўных актах Еўрапейскага саюза (ЕС), якія забяспечваюць супольнае, у межах усіх 27 сяброў гэтага саюза, функцыянаванне пэўных ліберальных эканамічных працэдур абавязковых для ўсіх удзельнікаў саюза. Асноўнымі слупамі агульнага рынку ёсць:
- Вольнае перасоўванне капіталу
- Вольнае перасоўванне сэрвісу і паслугаў
- Вольны рух працоўнай сілы
- Вольны рух тавараў
Як раз з мытнага саюза і пачынаўся той агульны рынак, яшчэ ў далёкіх 60-ых. Дакладней, усё пачыналася са спробы ўніфікацыі пэўных унутраных правілаў і зняцця ўнутраных гандлёвых бар’ераў. Вялікае значэнне ў гэтых працэсах адыграла сельская гаспадарка. Бо гэта была сапраўдная рухаючая сіла еўрапейскай інтэграцыі. Менавіта з усталявання агульных правілаў на рынку с\х пачалося стварэнне і мытнага саюза, і еўрапейскага альнага рынку.
Але цікава, што супольны рынак паўставаў у краінах, хоць і капіталістычных, але з гістарычна адрознымі мадэлямі капіталізму. Такія адрозненні выявіліся і ў супрацьстаянні «няўмяшальнікаў» і «інтэрвенталістаў». Бо ўсё ж былі такія чэлы, як дырыжысты (тэорыя і практыка дзяржаўна-манапалістычнага рэгулявання ў Францыі), якім супрацьстаялі разлагаючыя:) неаліберальныя элементы. Пазней гэтае супрацьстаянне атрымала найменне «Neo-liberalism» vs «Regulated capitalism».
Цікава, што ЕС агулам будавалі менавіта прыхільнікі рэгуляванага капіталізма. Тыя самыя французскія сацыялісты, якія «маглі есці ікру», як іх, бывае, завуць канешне ў жарт, але з доляй праўды.

Такім чынам, нэалібералы выступалі ў тым ліку і супраць гарманізацыі, то бок мерам па ўпарадкаванню стандартаў і заканадаўчых актаў у краінах ЕС. Гарманізацыя зрабіла ўсё ж не так мала для стварэння супольнага рынку, асабліваў 60-70-ых. Аднак неалібералізм быў супраць умяшальніцтва ў эканамічныя адносіны, што таксама тармазіла працэс сварэння супольнага рынку.
Сустракаліся ў практыцы такія спешныя праблемы, як патрабаванне Бельгіі да маргарына, які прадаваўся на тэрыторыі гэтай краіны. Брусэль жадаў бачыць маргарын толькі ў кубавідных ёмістасцях, каб спажыўцы не блыталі яго з маслам, якое прадавалася ў круглых пакунках.

Што было далей, пазней.

eu, гісторыя

Previous post Next post
Up