Газета для людзей: у 1993 годзе друкавалася схема самагоннага апарата з рэцэптамі

Apr 29, 2014 22:46

У цесця дома гартаў кніжку, і адтуль выпала старонка старой газеты з 1993 года. Паглядзіце, наколькі СМІ ў той час былі накіраваны на патрэбы чытачоў! :)




А якая інфармацыйная нагода: маўляў, Ельцын узаконіў самагонаварэнне, таму, відаць, Шушкевіч хутка зробіць тое самае - а значыць мы публікуем схему самагоннага апарата і лепшыя рэцэпты. Проста шыкоўна! Надрукуй такую схему сёння - дык увесь тыраж людзі разбяруць хутчэй за бясплаты "Вячэрні Мінск" :) Але якая газета сёння такое асмеліцца зрабіць?

P.S. І нешта мне падказвае, што гэтая газетка не проста так завалялася ў кніжцы, а якраз з-за надрукаванай там схемы :)

грошы, гумар, фота, прэзідэнт, бізнэс, рэклама, Беларусь, гандаль, маразм, малако, маркетынг

Previous post Next post
Up