Дачакаліся - дурацкая тэндэнцыя пакаваць прадукты абы-якімі порцыямі дабралася і да малака. Цяпер ужо рэдкія малаказавады разліваюць малако ў бутэлькі ці пакеты па 1 літру: у крамах можна купіць толькі 950, 930, а то і 850 мілілітраў.
Маркетынгавыя хітрыкі можна зразумець - ствараецца ілюзія стабільнасці цэн на малако, бо мала хто звяртае ўвагу на аб'ём. Але ж блін, я хачу купляць роўненька літр - так мне як раз хапае і на вечар, і на каву з раніцы! Можа петыцыю на гэтую тэму ў інтэрнэце забабахаць? :)
Так што цяпер ужо ў краме не звяртаю ўвагу на месца вытворчасці ці цану - купляю тое, што па літру разлітае...
Чытаць далей і зацаніць адзін крэатыў >>>