Шукаў сабе боцікі на лета, зайшоў у ГУМ. Там мяне запрасілі сустракаць лета ў беларускім стылі:
Але нешта я сабе сабе нічога з гэтага беларускага стыля не прыгледзеў: ну што зробіш, не сачу за апошнімі тэндэнцыямі ў сусветнай модзе :)
Ну і каб два пасты не пісаць, падзялюся з вамі яшчэ адным крэатывам, але ўжо ад ўкраінскіх маркетогалаў:
Антыцэлюлітная (!!!) губка "Грацыя" з пенаэфектам!!! Ну і слоган: "Больш, чым вы чакаеце"... Ё-маё, якая інтрыга! Нават не ведаю, чаго чакаць ад губкі :) А калі яшчэ паглядзець на малюнак жанчыны, то наогул нейкая парнаграфія атрымліваецца, а не губка! :)