А ці ведаеце вы, што сённяшні афіцыйны дзяржаўны герб пэўны час друкавалі з памылкай? Гэтую тэму ўжо неаднаразова абмяркоўвалі ў інтэрнэце яшчэ гадоў шэсць-сем таму, але я толькі нядаўна даведаўся пра такі цікавы факт. Мо хто з вас таксама пра гэта раней не чуў, таму падзялюся сваімі назіраннямі. Вось, напрыклад, старонкі з пашпартоў, выдадзеных у 1996 і ў 2011 годзе - быццам бы ўсё аднолькава, але паглядзіце на кветкі льна і палічыце на іх пялёсткі:
У першым выпадку пялёсткаў шэсць, а ў другім - пяць. Зазірнём у Вікіпедыю: там пішуць, кветкі льну маюць выключна 5 пялёсткаў:
[caption id="attachment_2091" align="aligncenter" width="494" caption="Артыкул пра лён з Вікіпедыі"]
[/caption]
Як жа так атрымалася, што на афіцыйны герб патрапіў лён з шасцю пялёсткамі, якога ў прыродзе не існуе? А во гэта як раз і не зразумела: хто ж канкрэтна лажануўся і накасячыў у макеце. Мо зноў які выхадзец з Казахстану, як тое было ў
гісторыі з "вершам" Васіля Быкава?
Пэўны час выявы герба з шасціпялёсткавым ільном сустракаліся не толькі ў пашпартах, але і ў іншых месцах. Напрыклад, на сшытках:
Чытаць і глядзець малюнкі ды відэа далей >>>