Маеш вышэйшую эканамічную адукацыю і ведаеш замежную мову? Атрымай зарплату на 200 тысяч менш, чым в

Dec 13, 2012 11:34


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Баранавіцкі "Бархім" парадаваў мяне вакансіямі:



Вакансіі ад "Бархіма"

Глядзім на патрабаванні да апаратчыка змешвання ды ўкладчыка-ўпакоўшчыка і параўноўваем іх з патрабаваннямі да спецыяліста па знешнеэканамічных сувязях: калі першым трэба толькі скончыць школу ці ПТВ, то апошняму - мець вышэйшую эканамічную адукацыю, аналітычны склад розуму, быць упэўненым карыстальнікам ПК, ведаць замежную мову і пажадана мець вопыт працы. Усё быццам бы лагічна, але варта паглядзець на зарплаты і заплакаць задацца пытаннем: а навошта сядзець пяць гадоў ва ўніверсітэце і вучыць замежную мову? Каб атрымаць на 200 тысяч болей за выпускніка школы  ці на 200 тысяч меней за выпускніка "хабзы"?..

зарплата, грошы, праца, вакансіі, грамадства, Беларусь, Баранавічы, адукацыя, маразм, фінансы, Бархім

Previous post Next post
Up