Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Па-мойму, таварыства ўласнікаў дому, дзе я зараз жыву, зусім страх згубіла:
Таварыства ўласнікаў дома выганяе жыльцоў на суботнік і пагражае адабраць кватэру за неплацяжы
Прычым страх згубілі рэальна па ўсіх пунктах. Пачнём з суботніка:
27 октября 2012 года в 11.00 состоится субботник по решению городскою комитета г. Минска по наведению порядка в подъездах и придомовой территории. Тем жильцам, которые не будут принимать участие в этом мероприятии, предложена другая альтернатива: в денежной форме оплатить свое нежелание участвовать в мероприятии в размере 0,5 базовой величины.
На зимний период для уборки территории создают фонд денежных средств для организации уборки снега.
Крута, канечне, што Мінгарвыканкам вырашыў навесці парадак у пад'ездах і аб'явіў усеагульную працоўную мабілізацыю. Але адважуся нагадаць, што суботнік - гэта справа добраахвотная: як вельмі моцна хочацца, то можна і хоць кожны дзень на грамадскіх пачатках пад'езды прыбіраць, ніхто ж не супраць. А таварыства ўласнікаў пад шумок вырашыла яшчэ і бабак накасіць: маўляў, не хочаце ісці на суботнік - адкупіцеся! І як граматна спалучылі камунізм з капіталізмам: для камуністаў - венікі і рыдлёўкі, а для капіталістаў - цвёрдая такса ў базавых велічынях! Ну і пару слоў пра фонд на ўборку снегу: як мяркуеце, калі ўзімку таварыства будзе ўсіх жыхароў дома заклікаць прыбіраць снег, то гэтая праца будзе аплачвацца з фонду? ;)
Цяпер пра запазычанасць за "камуналку":
В связи с отсутствием платы за квартиры и коммунальные услуги и увеличением задолженности по оплате будет предусмотрено взыскание по долгам
- по месту работы;
- по заявлению товарищества собственников в суд о принудительной выплате
- будет оформлен документ об отсутствии возможности оплаты квартиры и коммунальных услуг в банк кредитора, об отсутствии финансовой платежеспособности дольщика с вытекающими последствиями передачи квартиры и долгов на товарищество собственников.
З прапанаваных трох пунктаў адэкватны і цывілізаваны толькі другі. Першы і трэці, відаць, таксама пісаліся для камуністаў, бо іх сэнс зводзіцца да звыклага савецкім людзям пасылу - «запужаць і адабраць». Ну вось раскажыце мне, якім чынам яны будуць выбіваць даўгі па месцы працы? Напішуць паперку на завод, і спагадлівы бухгалтар будзе недадаваць зарплату, а пералічваць яе ў таварыства? Ню-ню, канечне. Ці во пра кляўзу ў банк: ну напішуць яны, што чалавек не плаціць "камуналку", і што далей? Банк спужаецца і не дасць грошай? Ну акей, нават калі нейкім цудам банк зможа адабраць кватэру ў грамадзяніна, то якая карысць банку перадаваць яе менавіта таварыству ўласнікаў, а, не, скажам, тупа прадаць? І што з гэтай кватэрай будзе рабіць таварыства? Таксама загоніць каму-небудзь, а прыбытак накіруе ў фонд на ўборку снега? ;)
І ведаеце, што самае сумнае? Што гэтая аб'яўка падпісаная не ЖЭСам (да трэшу з боку камунальшчыкаў мы прывычныя), а таварыствам УЛАСНІКАЎ, якое, па логіцы, прадстаўляе інтарэсы тых жа самых ўласнікаў, якім і пагражае...