Беларускія сувеніры: дзяржаўны герб пад піўным коркам

Oct 22, 2012 08:30


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Клёвенькі сувенір-магнэзік знайшоў - герб Беларусі пад піўным коркам:



Герб Беларусі пад бутэлечным коркам

Ну што тут сказаць? Добрае месца для размяшчэння герба знайшлі, саліднае. Які герб, такія і сувеніры? :)

Я лічу, што піўзаводы павінны ўзяць гэтую ідэю на ўзбраенне і закатаць герб пад рэальныя піўныя коркі - такім чынам забяспечым сувенірамі ўсіх замежных турыстаў, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.

Менск, фота, ідэалогія, прапаганда, бізнэс, герб, гандаль, Беларусь, маразм, маркетынг

Previous post Next post
Up