Беларускі рынак працы: дэкан зарабляе меней за экскаватаршчыка

Jul 30, 2012 23:17


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Вось так стаіш на прыпынку, разглядаеш аб'явы з вакансіямі і міжволі задумваешся - а нахрэн тая адукацыя?



Аб'ява з вакансіямі: параўнайце заробак дэкана і экскаватаршчыка

Дэкану юрыдычнага факультэта Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" абяцаюць заробак у памеры ад 5 мільёнаў, дацэнтам розных кафедр (эканомікі і менеджменту, лагістыкі, сусветнай эканомікі і фінансаў) - ад 4 мільёнаў. Гядзім вышэй: патрабуюцца мантажнік, машыніст аўтакрана, экскаватаршчык, маналітчык, бетоншчык, арматуршчык і цясляр на заробак... да 8 мільёнаў!

Канечне, на кафедры штаны праседжваць - гэта не бетон мясіць, але я б на месцы кандыдата ў дэканы ці ў дацэнты добра падумаў, а ці не варта лепей на экскаватары катацца, чым студэнтам-ёлупам лекцыі чытаць.

зарплата, Беларусь, Менск, фінансы, маразм, фота, грамадства

Previous post Next post
Up