На зарплату 1990 года можна было купіць больш хлеба, малака і мяса, а на сённяшнюю - гарэлкі,

Jul 16, 2012 00:29


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Цікавую таблічку я знайшоў у матэрыялах 70-га паседжання Рэспубліканскага клуба дырэктароў (праводзіць Бізнэс саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага). У ёй Віктар Цярэшчанка (былы кандыдат у прэзідэнты) і Яўген Доўгель палічылі, колькі ўсяго беларусы маглі купіць на сярэднюю зарплату ў 1990 годзе і ў 2012 (лічбы я не правяраў, таму будзем спадзявацца, што гэтыя спадары палічылі ўсё без памылак):



Што можна было купіць на сярэднюю беларускую зарплату ў 1990 годзе і зараз (аўтары табліцы - Віктар Цярэшчанка і Яўген Доўгель)

З гэтай таблічкі мы бачым вельмі сумную карціну - беларусы сёння на сярэднюю зарплату могуць купіць у 3 разы меней хлеба, у 2 разы - малака, ялавічыны і свініны, у 1,5 разы - запалак. Бульбы і цукру - амаль столькі ж, колькі і раней. Але затое гарэлкі на сярэднюю зарплату можна купіць не 27 бутэлек, а 116, віна - не 212, а 291 бутэльку, цыгарэт "Астра" - не 1345 пачак, а 2045 (гэтыя пазіцыі я вылучыў чырвоным)! Вось вам і здаровы лад жыцця, вось вам і лядовыя палацы - пра якое здароўе нацыі можна казаць, калі харчы даражэюць, а гарэлка і цыгарэты становяцца больш даступнымі?..

зарплата, 1990, эканомія, харчы, інфаграфіка, ідэалогія, Беларусь, гандаль, гісторыя, Цярэшчанка, Доўгель, фінансы, здароўе

Previous post Next post
Up