Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Па-мойму, дываны ў кватэры - ужо даўно не камільфо. Ну хіба толькі калі падлога бетонная і без іх зімой ніяк. Але, відаць, для некаторых грамадзян дываны па-ранейшаму ўяўляюць нейкую каштоўнасць. Пры чым не проста новыя дываны, а дываны з прыгожай расфарбоўкай, зробленыя ў ГДР!
Дываны з ГДР за 1,2 млн
Мяне вось што насцярожвае - вось ўжо амаль як 22 гады такой краіны як ГДР няма, а значыць, лагічна дапусціць, што гэтым дыванам ужо як мінімум 22 гады. Я не ведаю, які тэрмін прыдатнасці ў ГДРаўскіх дываноў і якая ў іх там мастацкая каштоўнасць (мо яны цэнняцца на ўзроўні персідскіх, а я не ў тэме?), але магу сказаць адно - пылу яны за гэты час назапасілі дастаткова. Як раз на 1,2 мільёна :)