Вывучаць літары і гукі проста па падручніку - не магчыма. 15 хвілін - гэта максімум часу, колькі можа Радзім усядзець на крэсле. Таму мы выкарыстовываем розные дадаткі: кубікі Зайцава (пераробленыя пад беларускую мову), карткі з літарамі, плакаты, элементы для складаньня літар і г.д.
Зрабілі агульную табліцу для літар, дзе вылучаюцца галосныя і зычныя, апошнія размяжоўваюцца на глухія і звонкія (і адразу парныя ці не парныя) + другая табліца, куды мы прымацоўваем вывучыныя літары (ліпучка). На фота можна заўважыць, як я захоўваю розныя карткі.
П.С. Радзім вельмі ўпадабаў складаць словы з пэўнага набору літар (якія вывучыць пасьпелі), мяняць літары месцамі ці дадаваць/адымаць, каб атрымліваліся новыя словы.