Наш 1 клас

Mar 05, 2018 00:47


Прайшла большая палова навучальнага году і я вырашыла, што ёсьць сэнс зрабіць пэўныя запісы аб нашым навучаньні. Таксама пад тэгам "1 клас" выкладу электронныя варыянты падручнікаў, метадычак і дадатковага матэрыялу, бо зьбіралася з розных крыніц і не хутка.

Радзім пайшоў  у 1 клас (па індывідуальным плане) ва ўзросце 7 год.
Навучаемся дома, я - "настаўнік" :-).
Ілюзія сыйшлі, ёсьць пэўныя наработкі і памылкі. Але думаю, што вучыцца навучацца (і я і Радзім) будзем увесь час.
Тэрытарыяльна - Менск, Беларусь.
Індывідуальны план выбівалі ўсё лета, давялося шмат хадзіць і тлумачыць.
Праграму з большага ведалі, карэктуем і дадаем, бо пытаюць добра.
Самая вялікая складанасьць  - "настроіцца на хвалю" і пачаць: бывае і са сьлязьмі, бывае і з радасьцю.

А тут "момант з занятку".


Дзеці, 1 клас, Навучаньне

Previous post Next post
Up