Пацеркі.

Oct 03, 2013 13:04


Наш праект "Пацеркі" (Бусы), развіваецца. Пасля лета прыйшло шмат новых ідэй, шмат натхнення, планаў і эмоцый.
Калі падымаешся на наступную прыступку, ёсць канешне і цяжкасці. І яны нават троху выбілі, нават хутчэй замедлілі рух. Адпусціць і не баяцца ўпусціць мажлівасці. Яны ёсць і будуць. Проста рабіць тут і зараз.

Але напісаць хацела пра нешта канкрэтнае. Пра курс вакала. Запусцілі праграму для дарослых. А я заўжды марыла рабіць нешта для дарослых такое, што не прывычна, што хочацца, але ня робіцца. І вось, Сяржук Доўгушаў (гурт "Вурай", "Фратрэс") прапанаваў правесці аўтарскі курс вакала. Вось яно, тое, што прыходзіць само.
 З Сяржуком супрацоўнічаем  ужо нейкі час і самае для мяне важнае ў супрацы гэта давер. Да яго творчасці, да яго вопыту і ведаў.

На днях быў арганізацыйны занятак па вакалу. Прыйшло 13 цудоўных Жанчын. Розных, матуль і не матуль, тых, хто умее спяваць і тых, хто ніколі не спяваў. Шчырасць, адкрытасць, жаданне нечага новага мяне вельмі ўразілі. Хаця насамрэч самае цікавае наперадзе - самі заняткі. Сяржук абяцаў, што быдзем крычаць у сцяну, скакаць і пачуем свой сапраўдны голас, які некаторыя ніколі і ня чулі.
 Дрыжыкі ад чакання. Скончыўшы музычную вучэльню і акадэмію музыкі, сама пайду. Бо граць гэта не спяваць))). А я хачу спяваць. Усё жыццё хачу. Вось і запяю).

Хачу зняь відэё. Калі дзяўчаты пагодзяцца. Абавязкова потым пакажу).

І столькі адразу натхнення. Курсы вакала для пар (М+Ж) у планах, фальклорныя спевы, спевы для мам з дзеткамі. Огого. Колькі ўсяго можна яшчэ прыдумаць, што нібыта ёсць, вось тут, побач, а ніколі гэтага не кранаўся.

Заўтра першы занятак. Абавязкова адпішуся)).

Маё, bazart, "Бусы"

Previous post Next post
Up