Мэты. Плян.

Oct 03, 2013 14:23


Якія сухія словы: мэты, плян! У іх няма рамантыкі і пачуццяў!

Так я думала раней). А цяпер ведаю, што мне бяз іх немагчыма. І менавіта яны (мэты і пляны) могуць прывесці мяне да рамантыкі і пачуццяў.
 Ну колькі разоў я думала пра Жаночы клюб? Тысячы тысяч. Гэта ж колькі часу, энэргіі, эмоцый я траціла на тое, што хацела яго стварыць і не стварала.

Зараз асільваю прыступку з назвай "мэты, планаванне". Вырашыла, што калі падумаю (і ўжо тым больш) скажу пра нешта тры разы - варта тут жа гэта зрабіць. Тут жа патэлефанаваць, тут жа прышыць гузік, тут жа вырашыць, калі лячу адпачываць. Тут жа стварыць Жаночы клюб.

Вэлкам).

https://www.facebook.com/groups/408041179318464/

(пакуль толькі ў фб, у хуткім часе ствару суполку ў ЖЧ мажліва).

Жаночы клюб

Previous post Next post
Up