Адваротны бок "Дрымлэнду"

May 18, 2014 18:41









Вось чаго толькі не убачыш у Менску!:) Звычайнае "веладарожнае падарожжа" сёння было з налётам сенсацыі. Еду я, значыцца, сабе спакойна да Мінск-Арэны па веладарожцы ад цэнтра горада. Думаю пра сваё, музыка свісціць у вушах. Раптам бачу - людзі наперадзе тармазяць, злазяць з велікаў і падыходзяць да агароджы "Дрымлэнда". Я туды зірнуў і абамлеў - сланы! Не памятаю калі я апошні раз бачыў жывых сланоў! Ды яшчэ так блізка, можна было памацаць за хобат гэную звяругу. Яны выглядалі зусім неагрэсіўнымі і давалі фоткаць сябе усім жадаючым. Сапраўднае шчасце для дзяцей ды й для дарослых дужа цікава! Вось такі выпадак:)
Previous post Next post
Up