Да Расіі

Aug 16, 2014 10:02



Я з жахам паглядаю на Данбас
І кулакі сціскаю за людзей я
Спрабую зразумець апошні раз
Чаму і як, ці ёсць яшчэ надзея?

І тыя ДНР ды ЛНР
Імпэрскі прапар, "Букі" над ракою
Чырвона-бела-сіні "Град" і артабстрэл...
І шыбы выбітыя, мёртвых там даволі...

Хоць праўда блізка! Адчуваецца яна
У сіне-жоўтым сэрцы, у цішы над галавою
І столькі болю зноў нясе вайна
А нельга не пайсці - бо страт даволі!

Пакуль на Украіне л'ецца кроў
Яшчэ спрабую разабрацца ў гэтым плачы
Калі ж усё гэта закране і Беларусь
Табе, Расія, я ніколі не прабачу!
Previous post Next post
Up