Даведалася навіны
наконт вазку - яго павінныя даставіць мне ў Варшаву каля 10 лістапада. Маглі б раней, 6-7га, але мяне не будзе ў горадзе, таму дамовіліся з прадаўцом, што ён зарыентуе кур'ера на 10-е пасля абеду.
У дадатак,
maryjka_ сёння ў мытнікаў даведвалася, ці будуць нейкія асаблівасці правозу гэтага вазку праз мяжу. Як толькі датэлефануюся да яе пра дэталі, дапішу апдэйт у гэты пост. ІМХО, калі загрузіць у багажнік і правезці як "асабістыя рэчы", то можа, і не будзе, але дэталяў пакуль не ведаю .
UPD. Марыйка даведалася на мытні, што на вазок трэба будзе мець паперку, якая даказвае ягоны кошт (іначай яны могуць палічыць сярэднюю вартасць ад новага! - прым. barilotti), і калі гэты кошт перавышае 1000 еўра, то за тую частку яго што вышэй за 1000, трэба будзе аплаціць мыту 30%. Па цяперашнім курсе, вазок каштуе прыблізна 1061 еўра (але трэба будзе раздрукаваць нацбанкаўскі польскі курс у той дзень як яго будзем перавозіць), значыць, трэба будзе заплаціць 30% ад 61 еўра або 18,3 еўра. На гэта астатку сабраных грошаў хопіць, нават застанецца яшчэ крышачку. Плюс, канешне, чалавеку які павязе вазок, лепей не везці з сабой нейкай іншай тэхнікі і г.д., бо хто іх ведае, ці яны не залічаць гэта ў "болей за тысячу" таксама.