аэрапорты

Sep 13, 2015 10:40

Калега ў Швецыі запыталася ў мяне, ці я з тых людзей, хто любіць доўгі час праводзіць у аэрапорце, ці выбіраю прыязджаць у апошні момант. Я задумалася і адказала, што ўсё-ткі за тое, каб праводзіць там не зашмат часу, але і не спазняцца на рэйс. Але насамрэч я люблю быць на месцы хаця б за гадзіну да вылету, каб знайсці ўтульнае месца з вайфаем, выпіць кавы (калі яна не каштуе ў тры разы болей чым у горадзе) і разгледзецца вакол. У варшаўскім аэрапорце, з якога я сёння буду ляцець у Чэхію, мне падабаюцца кушэткі ад мабільнага аператара і ад банку паміж 25 і 26 выйсцем. Сёння я паеду ў аэрапорт з разлікам быць там за 1.5 гадзіны да вылету і са спадзяваннем на кароткую чаргу на праверку бяспекі...
Previous post Next post
Up