французскія тавары ў варшаўскім супермаркеце

Sep 12, 2015 11:23

Асноўныя супермаркеты ў Варшаве - французскія: Carrefour ды Auchan (які таксама ідзе пад маркай Simply Market). Таму я вырашыла праверыць, што з тыпова французскай ежы там прадаецца з улікам асаблівасцяў польскага рынку. Не паверыце: знайшла andouilette. А таксама паштэты, зробленыя ў Францыі. Аднак калі ў Францыі папулярныыя паштэты з качкі і свініны, то тут мне прапанавалі зайца і фазана. Можа, таму што палякі - паляўнічая нацыя... :) З расчараванняў: у Карфуры не знайшоўся шампунь і кандыцыянер, якія былі і ў Бельгіі, і ў Францыі. Прыйдзецца шукаць яшчэ.
Previous post Next post
Up