Катэджы ды трушчобы

Oct 09, 2007 16:32

   Сёньня па справах трэба было прайсьціся па незнаёмых мне раней раёнах Слуцку. Прыватны сэктар... Чапаева, Баўмана, Купрыянава, Пліева, Казінца-Пракопчыка, 1-ы Старадарожскі завулак... Н-да, пра існаваньне некаторых з іх я нават і ня ведаў. Раёнчыкі яшчэ тыя... Але больш за ўсё ўразіла тое, як могуць адрозьнівацца суседнія хаты па адной вуліцы. Вялікія прывабныя хаты, двух-трохпавярховыя катэджы ды нейкія лачугі, брудныя трушчобы... Сустракаліся таксама такія хаты, у якіх ня толькі жыць, а проста знаходзіцца было нават неяк няёмка... Але ж чалавек, відаць, можа прызвычаіцца да любога... Самае цікавае, што і там, і там жывуць людзі, якія зьяўляюцца прыхільнікамі дэмакратычных сілаў (ніякай прамой сувязі з АДС)... І ў кожнага з іх свае прычыны падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасьці. Але мэта ва ўсіх адна...

Слуцак

Previous post Next post
Up