Слуцкая футбольная каманда "Слуцакцукар" дэ-факта стала чэмпіёнам Менскай вобласьці па футболу!!! Сёньня "Слуцакцукар" згуляў 1:1 зь "Лівадыяй-юні" (Койданава) і стаў недасягальным для супернікаў... Пасьля матчу атрымалася паразмаўляць з начальнікам слуцкай каманды. Пляны ў яго проста-такі грандыёзныя. Хутка, відаць, у Лізе чэмпіёнаў гуляць будзем))) Галоўнае, каб не атрымалася як пяць гадоў таму, калі ў гораду банальна не знайшліся грошы нават на заяўку ў другую лігу...
І яшчэ. Гэтага чалавека шмат хто ведае. Здаецца, я ведаю яго ўсё сваё жыцьцё. Гэта Талісман нашай каманды. Акрамя таго, на мой погляд, гэта сымбаль слуцкага футболу))) З такімі заўзятарамі нашаму слуцкаму футболу нічога не пагражае))) Гэта Генадзь Бальшакоў. Гена - The Best!!!)))