Лідзія Вадкерці-Гаворнікава
Сугучча
Калі да мяне падыходзіш
як да даўняй песьні
словы якой ты з часам забыў
я раблюся неадступным напевам
і сьпяваю цябе фальшыва
Калі да мяне падыходзіш
як да загадкі
сэнс якой ты даўно разгадаў
я раблюся галаваломкай
і таямніцай для самой сябе
Калі да мяне падыходзіш
як да чыстай старонкі
на якой пішаш верш пра мяне
я раблюся вершам пра цябе
і ведаю сябе на памяць
Súzvuk
Ak sa ku mne priblížiš
ako k dávnej piesni
ktorej slová si časom zabudol
stávam sa naliehavým nápevom
a spievam si ťa falošne
Ak sa ku mne priblížiš
ako k hádanke
ktorej obsah si vopred uhádol
stávam sa ťažkým hlavolamom
s tajničkou pre seba
Ak sa ku mne priblížiš
ako k čistej stránke
na ktorú píšeš svoju báseň o mne
stávam sa básňou o tebe
a viem sa naspamäť
пераклад з славацкай