сто словаў ХXХVІІІ (дзед)

Mar 29, 2017 11:40

трыццаць восьмы тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/a/28396164.html

дзед

сяджу на кухні гасьцявога дома для пісьменьнікаў на балтыйскай высьпе. вакол вокнаў пачынае хадзіць стары мужчына, кепска апрануты, няголены, я такіх адразу цураюся.

ён пачынае грукаць у шыбу вакна і жэстыкуляваць мне, я ў паніцы… няўжо і тут могуць нахабна прасіць грошай ці цыгарэт?!

мая хата з краю!

кажу паэту зь Літвы, што тут хтосьці непрыемны да нас лезе.

паэт адчыняе дзьверы незнаёмцу, шчыра і з усьмешкаю.

стары кажа, што ў суседнім доме, дзе ўсе мы жывем у пакоях, на першым паверсе спрэс адчынены наросхрыст вокны… маўляў, вы, замежнікі, расслабіліся, нельга так, павыкрадаюць усё!

хвалюецца стары сусед… а мне сорамна.

кніга, назіраньне, радыё свабода, жыць, няёмкасьць, квадратурынавы маёнтак, а.і.бацкель, чалавек, 100 словаў

Previous post Next post
Up