сто словаў ХXХVІ (сьвятло)

Feb 22, 2017 12:22

трыццаць шосты тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/a/28317275.html

сьвятло

калі мы з братам сталі юнакамі, нас было вельмі цяжка ўтрымаць дома, таму мы часта вярталіся з вуліцы, калі мама ўжо спала, ну як спала, чакала нас з заплюшчанымі вачыма ў ложку, на кухні пакінуўшы цьмянае сьвятло таршэра. бо сьвятло гарыць у нашай кватэры да апошняга, хто вернецца.

бывае ідзеш летняй ноччу, здалёк бачыш сьвятло, і ведаеш, цябе чакае мама.

калі яе ня стала, і ўсе разьехаліся, я гэты таршэр не выключаю болей ніколі... я вяртаюся ў пустую кватэру, іду па двары, і здалёк бачу сьвятло на кухні, і так цёпла становіцца... мама заўсёды чакае... але апошнія гады чакаю яе я.

кніга, назіраньне, радыё свабода, квадратурынавы маёнтак, а.і.бацкель, чалавек, 100 словаў, выпіць

Previous post Next post
Up