сто словаў ХXХV (дальнабойнік)

Feb 11, 2017 15:06

трыццаць пяты тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/a/28297407.html

дальнабойнік

паводле працы ў мяне шмат камандзіровак. кіроўца звычайна забірае мяне раніцай і мы ў дарозе ад трох да шасьці гадзін.
за гэты час я пасьпяваю ня толькі паспаць, у дарозе ў мяне пачынаюць адчыняцца дзьверы ў космас, я паглыбляюся ў думках да такой ступені, што становіцца жахліва жыць.

я разумею, што магу давесьці сябе да глыбокай дэпрэсіі, калі своечасова не спынюся.

мой жа кіроўца - як камень, глядзіць на дарогу, проста, спакойна, нічога яго не кранае.

быць дальнабойнікам - значыць, ня мець сумневаў, ніякага ўнутранага сьвету... ня думаць, ня марыць, не разважаць... толькі ехаць восем гадзін, потым спаць, і потым ізноў ехаць.

кніга, проза, 100 словаў, радыё свабода, творчасьць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up