на чыгунцы ў Рызе, у залі захоўваньня багажа, ёсьць мэталічныя кантэйнеры, у якіх роўна на суткі, коштам 2 эўра можна пакінуць валізу.
такімі кантэйнэрамі часта карыстаюцца гандляры наркотыкамі, пакідаюць тавар, пасьля таго, як атрымаюць ключ з нумарам ад кантэйнэра, дзе ляжаць грошы.
але гэтым разам, калі я паклаў сваю валізу, я заўважыў, як на дзьверцы суседняга кантэйнера чырвоным сьвяціліся лічбы: дзевяноста чатыры эўра, а гэта значыцца, што хтосьці, пакінуўшы тут свае рэчы, ўжо сорак сем дзён не вяртаецца за імі.
і я адразу чамусьці падумаў аб самым горшым, што магло здарыцца.
цікава, праз колькі часу кантэйнер адчыняць працаўнікі чыгункі?