ежа

Dec 06, 2016 17:18

гатэль, раніца, швэдзкі стол.
шматлюдна, замежнікі рана прачнуўшыся на сваіх камандыроўках, адзін за адным крочаць вакол сталоў зь ежаю… тут і яечня, і вараныя яйкі, бэкон, сардэлькі, хлябы і хлябцы, шынка, сыр цьвёрды і з белай цьвільлю… садавіна, гародніна… процьма сокаў, і рознага печыва, дзесяць відаў гарбаты і сокавыціскалка.

адна кітаянка, узяўшы велічэзную талерку рознакаляровай ежы, з горкаю… села за стол і за тры хвіліны ўсё зьела. акуратна ў сурвэтку адрыгнула і накіравалася па ежу.

узяла другім заходам такую ж талерку і зьела.

потым кітаянка ўзяла трэцюю талерку, на якой былі вэнджаныя таматы, тры кавалачкі дыні і мёд…
і я зразумеў, што без буліміі тут не абышлося.


кніга, назіраньне, 100 словаў, жанчына, няёмкасьць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up