курс

Jun 15, 2016 14:29

я сур’ёзна, я ўжо працяглы час набываю толькі даляры, мае знаёмыя з Расеі ня верылі мне калі я ім таксама казаў каб усё пераводзілі ў даляры… рахункі і астатняе… цяпер яны бядуюць, бо згубілі больш паловы грошай, якія ляжалі ў рублях…
я ў снах бачу зялёныя паперкі. сплю і пакутую праз тое, колькі грошай губляю праз рост курса.

надоечы набываў трыццаць даляраў у філіяле “беларусбанку”. запытаўся колькі мне рыхтаваць да абмену беларускіх фанцікаў, мне адказалі:
- шасьцсот шэсьдзясят шэсьць тысяч беларускіх рублёў.
- да, канечне, лічбы такія ж жахлівыя, як і беларуская эканоміка! - адказаў я.


кніга, назіраньне, проза, чалавек, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up