сто словаў ХXVІ (елкі)

Jun 10, 2016 16:52

дваццаць шосты тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/a/27790037.html

елкі

у мяне ёсьць лецішча... ну як лецішча, дзьве набытыя дзялкі зямлі, аб’яднаныя напаўжывой агароджай. дванаццаць сотак... лецішча спатрэбілася для хворай мамы... езьдзіць на прыроду... поўнач Беларусі.

мамы ня стала, але я ежджу туды, каб касіць газон і весьці маналёг.

два гады таму я пасадзіў там дзьве маленькія елкі, дэкаратыўныя, канадзкія. елачкі пухнатыя і больш як на мэтар у вышыню не растуць.

быў на лецішчы днямі. елкі хтосьці выкапаў... не чапалі высокую тую, ядловец і стланік.

я глядзеў на дзьве ямкі ад елак і думаў, што яны ня будуць расьці на новым месцы - яны былі пасаджаныя для мамы.

кніга, чалавек, 100 словаў, радыё свабода, жыць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up