(no subject)

Aug 14, 2010 13:07


***
Яшчэ ў Празе даведаўся, што арыштаваны Міхась Башура. Ніякіх сумневаў у тым, што сапраўдныя матывы затрыманьня адрозьніваюцца ад афіцыйных, у мяне няма. Калі хтосьці мае магчымасць, перадайце Міхасю ад мяне словы падтрымкі.

***
Вось Андруховіч быў бы ня супраць трохі ўкараціць Украіну, і я яго разумею. Навошта трымацца за тых, каму ты быў, ёсьць і будзеш чужы.
Аддайце нам адну вобласьць з шасьці і гэтая нявідная, ціхая грамадзянская вайна спыніцца.
Але адны ніколі не аддадуць, а другія ніколі ня возьмуць. І тым, і другім патрэбнае ўсё і адразу.
Грамадзянская вайна, нават такая, ніколі не сканчаецца кампрамісам.

***
Пра сёлетнюю паездку ў Прагу трэба ці пісаць кнігу, ці не пісаць нічога. Таму пералічу прынамсі некаторыя рэчы з тых, што адтуль прывезьлі.
Нямецка-багемскі слоўнік 1909 года выданьня.
Размовы Чапека з Масарыкам -- выданьне сярэдзіны трыццатых.
Manuale di conversazione italiana e tedesca. 1893. (Гэта была не букіністычная кнігарня, гэта была скарбніца, пячора А.Ладзінскага, казка, дзякуй, Сяргею!)
Трохі рознага кічу. Напрыклад, запалкі з Кафкам і Големам. Толькі зануды не разумеюць.
На кухні стаіць ужо распачатая бутэлька цудоўнай хатняй сьлівовіцы. Падарунак сяброў. 
Дзякуй усім, каго бачылі сёлета ў Празе і Вімпэрку. Усё было файна - ад майстар-клясаў і размоваў да блуканьня і маўчаньня.

***
Дачка сур'ёзна захапілася фатаграфіяй. Вось адзін з зробленых ёй здымкаў - хоць на вокладку стаў:



***
Чарговыя артыкулы малой мэдычнай энцыкляпэдыі -- пра мілыя майму зьняверанаму сэрцу масаж і батулізм:

http://www.svaboda.org/content/article/2120625.html

http://www.svaboda.org/content/article/2127248.html

alle meine pfeifen, сям'я, чэхія, кнігі, украіна, час

Previous post Next post
Up