```

Dec 02, 2008 20:20


Джонатан Свіфт, ліст Аляксандру Поўпу:

“Я заўжды ненавідзеў усе нацыі, прафэсіі і ўсялякія супольнасьці; мая любоў зьвяртаеца да канкрэтных людзей: я ненавіджу, да прыкладу, пароду законьнікаў, але люблю адваката Х і суддзю У; тое самае адносіцца і да ўрачоў (пра ўласную прафэсію гаварыць ня буду), салдатаў, ангельцаў, шатляндцаў, французаў і іншых. Але перадусім я ненавіджу жывёлу, якая называецца “чалавек”, хаця ад усяго сэрца люблю Джона, Пітэра, Томаса і гэтак далей. Гэтымі поглядамі я кіраваўся шмат гадоў, хаця не выказваў іх, і буду працягваць так думаць, пакуль маю справу зь людзьмі.”

Уладзімір Набокаў пра самы вядомы раман Дастаеўскага:

“Я мяркую, што ні вялікі мастак, ні вялікі мараліст, ні ісьцінны хрысьціянін, ні сапраўдны філёзаф, ні паэт, ні сацыёляг не зьвялі б разам, злучыўшы ў адным парываньні фальшывае красамоўнасьці, забойцу - з кім жа? - зь няшчаснай прастытуткай, схіліўшы іхныя такія розныя галовы над Сьвятой кнігай. Хрысьціянскі Бог, як яго разумеюць тыя, хто верыць у хрысьціянскага Бога, дараваў прастытутцы дзевятнаццаць стагоддзяў таму. Забойцу ж трэба было б перш за ўсё паказаць лекару. Іх немагчыма параўноўваць. Жорсткае і бязглуздае злачынства Раскольнікава зусім не падобнае да лёсу дзяўчыны, якая, гандлюючы сваім целам, губляе гонар. Забойца і прастытутка чытаюць Сьвятое пісаньне - што за лухта! Тут няма ніякае па-мастацку апраўданай сувязі. Толькі выпадковая сувязь, як у раманах жахаў і сэнтымэнтальных раманах.

...Больш за тое, паглядзіце на адсутнасьць мастацкае сувымернасьці. Злачынства Раскольнікава апісанае ва ўсіх падрабязнасьцях, і аўтар прыводзіць зь дзясятак яго тлумачэньняў. Што ж датычыцца Соні, мы ні разу ня бачым, як яна займаецца сваім рамяством. Перад намі тыповы штамп. Мы мусім паверыць аўтару на слова. Але сапраўдны мастак не дазволіць, каб яму верылі на слова.”

цытаты, тэкст, час

Previous post Next post
Up