Verba volant, scripta manent

Jun 08, 2012 11:01




Мару сабраць усе. А маю пакуль толькі пяць.

***
Праз хваробу вымушаны часова адкласьці свае люлькі. Задавальняюся Мальбарам. Розьніца адчувальная. Курцы разумеюць, што гэта такое - паліць з застуджаным горлам і закладзеным носам. Падобна да самаспаленьня цэляфанавага пакета.

***
28 чэрвеня пачытаю сёе-тое ў менскай кнігарні "21-ы век" (пр. Незалежнасьці, 92, ст. м. Маскоўская). Пачатак а 18.00. Сустрэча пройдзе пры падтрымцы выдавецтва "Галіяфы" і грамадзка-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі".

***
Ну, і чакаем вечара, 18 гадзіны. І перамогі палякаў і чэхаў. Але сапраўднае сьвята прыдзе да нас заўтра...

нямеччына, польшча, чэхія, шабаны, украіна, alle meine pfeifen, малая мэдычная энцыкляпэдыя, кнігі, менск, чытаньні

Previous post Next post
Up