І раней чуў пра "літаратурнае" паходжаньне свайго прозьвішча. Але вось --
яшчэ адно пацьверджаньне.
Мой бацька родам з Наваградчыны. Некалькі дзясяткаў Бахарэвічаў жывуць таксама ў Польшчы і ў Латвіі.
***
Цягам апошніх гадоў неяк само сфармулявалася пасланьне да літаратараў. Ляканічнае, шматзначнае і пазытыўнае.
Чытай чужое, пішы сваё.
***
На старонках
(
Read more... )
Тое, што нехта ў "гэтым прэзідэнцкім саюзе" і ня грэбуе СБ, сьведчыць найперш пра яго маральныя якасьці. Палітыка? Тое, што ў Беларусі адбываецца, даўно выйшла за межы палітычнай барацьбы. Гэта барацьба за права на элемэнтарныя свабоды і чалавечую годнасьць. Якія пасьпяхова ўціскаюцца з дапамогай тых самых "гэтага саюзу" і СБ-ФБ. "Вот тут у нас на странічке будет культурка, такое уютненькое гетто для мовы і всякіх там інтересуюшчіхся", а на астатніх 16 ці колькі там у іх странічак: радавы Лосеў, "адмарозкі", выкрыцьцё пятай калёны, лукашэнка і пра тое, как усё харашо.
І хай потым скажуць аўтары той странічкі, што яны "робяць сваю працу". Не сваю, як ні круці.
Працуючы ў такіх структурах, ты тым самым пагаджаешся ў усім: з прысудамі, перасьледам, цэнзурай, прыніжэньнем, зьбіцьцём, катаваньнямі, чорнымі сьпісамі, рабствам, дыскрымінацыяй, тупасьцю, цемрай, ізаляцыяй. Пагаджаешся зь несвабодай.
Чалавек слабы. Выбар цяжкі. Ня маю права асуджаць тых, хто баіцца. Але баючыся, трэба і паводзіцца адпаведна. Маўчаць ці ўцякаць. Не шукаць страху Вялікіх і малых апраўданьняў.
Нельга працаваць са злачынцамі ў адной камандзе і самому не запэцкацца. Друкуешся ў ФБ, пайшоў у "гэты" саюз - адказваеш за тое, што друкуецца ў ФБ і што робіцца "гэтым саюзам". Якасная праца на лукашэнкаўскія газэткі і "саюзы" толькі дадае тым газэткам і саюзам вагі і значнасьці.
Скажыце мне, што гэта ня так.
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment