І раней чуў пра "літаратурнае" паходжаньне свайго прозьвішча. Але вось --
яшчэ адно пацьверджаньне.
Мой бацька родам з Наваградчыны. Некалькі дзясяткаў Бахарэвічаў жывуць таксама ў Польшчы і ў Латвіі.
***
Цягам апошніх гадоў неяк само сфармулявалася пасланьне да літаратараў. Ляканічнае, шматзначнае і пазытыўнае.
Чытай чужое, пішы сваё.
***
На старонках "Фёлькішэр бэобахтэр" (рубрыка "Культура") не сьціхаюць
спрэчкі, сутнасьць якіх мне не ўдалося высьветліць нават з трэцяй спробы. Усіх гэтых зусім розных людзей: Краснова, Гусачэнка, Мальдзіс, Ліпскі, Грышкевіч і нейкая бібліятэкарка Дрык, аб'ядноўвае адно: ілюзія ўласнага існаваньня.
***
Зіма ідзе. Час, калі нэрвы, шаленства, безнадзейнасьць і наогул. Будзьце асьцярожныя на дарогах.