endwag l´or resenite

Aug 12, 2011 13:44


***
Галоўны помнік русіфікацыі ў Менску - могілкі. Напрыклад, Чыжоўскія.

***
З асалодай чытаю балканскі нумар "Архэ". Дзякуй сардэчны ўсім, хто ўкладаў, перакладаў, пісаў, рэдагаваў.

***
Пра малайца і немца

***
Карлсан - малодшы стрыечны брат Пітэра Пэна. Прапэлер замест феяў.

***
У Менску Лёша Чыканас падарыў мне дыск: відэа канцэрту "Los Chicanos" 1998 года ў клюбе "Акварыюм". На заднім пляне флегматычны вушасты хлапец мучае бас-гітару. Добра, што ён застаўся там, у дзевяностых, на сцэне "Акварыюму", са сваімі вушамі і старажытным басам.

***
А яшчэ мне ў Менску падарылі майткі.
Сам па сабе гэты факт нічым не адметны.
Паасобку ні майткі, ні я не ўяўляем асаблівай цікавасьці.
Але сьпераду на майтках напісана "Індэна".
А ззаду: "Індэнона".
І гэта тое, што робіць нас унікальнымі.

беларусь, менск, балканы

Previous post Next post
Up