сабаку б ня выгнаў

Dec 17, 2012 08:15

горшага паляваньня я не памятаю. па дзьвух тыдняў сапраўднае арктычнае зімы прыйшла адліга і пайшоў дождж. але ад планаванага паляваньня на лісу нікуды не падзенешся - хочацца ўсё ж у рэвіру якога небудзь зайчыка мець, альбо хаця б курапатку... зьнізу вада, мокры сьнег, звьверху ліе, кусты й трава - таксама мокрыя - а праз ўсё пралезьці трэба. за 3 ( Read more... )

пяляваньне, фоткі

Leave a comment

araty December 17 2012, 07:39:38 UTC
Я заўжды казаў, што паляўнічыя - хворыя людзі:)

Reply

b0rmann December 17 2012, 07:41:23 UTC
здровыя, яшчэ які здаровыя. хворы такі дзень не перажыве.

Reply

araty December 17 2012, 08:23:27 UTC
Здаровы на галаву будзе сядзець ля печы і грэцца, а не лазіць па салоце. Сапраўдныя героі заўжды ідуць у абыход:)

Reply

b0rmann December 17 2012, 08:26:34 UTC
мы не шукаем лёгкія шляхі ;)

скажы яшчэ што здаровы на галаву б на лісу пастку паставіў, альбо ноччу з ночнай оптыкай з засады... ну, зразумела, каб мы былі такія здаровыя і хітрыя - так бы мы іх хутка пазбавіліся. але што далей? ля печы сядзець?

p.s. дарэчы. як да дзікоў ставішся?

Reply

araty December 17 2012, 08:35:40 UTC
Ну я та не паляўнічы, але мяса есці можна:)
А як сур'езна, то зараз іх развялося, то для тых фермераў, чые надзелы ля лесу - бяда вялікая - і бульбурыюць, і, асабліва, кукурузу трушчаць.Нахабныя сталі. Тым тыдням цягаў бярвенне на цяплічку. Метраў за 700 невялікі альшаннік на нізіне расце. Браканьерыць не выгадна, але зараз Лукашэнка "парадак" у дрэваапрацоўцы наводзіць, то тром чалавекам яшчэ ў верасні заказаў стоўбікі на цяпліцы, прывезці не змаглі - бажыліся, што зараз у лесе такая неразбярыха. Прыйшлося ноччу хадзіць і нажоўкай пілаваць. То вось я іду, а яны у кустоўі трубушчаць і нават мяне не пужаюцца. Нахабныя.

Reply


Leave a comment

Up