сабаку б ня выгнаў

Dec 17, 2012 08:15

горшага паляваньня я не памятаю. па дзьвух тыдняў сапраўднае арктычнае зімы прыйшла адліга і пайшоў дождж. але ад планаванага паляваньня на лісу нікуды не падзенешся - хочацца ўсё ж у рэвіру якога небудзь зайчыка мець, альбо хаця б курапатку... зьнізу вада, мокры сьнег, звьверху ліе, кусты й трава - таксама мокрыя - а праз ўсё пралезьці трэба. за 3 гадзіны быў мокры як сабака. але меў яшчэ сухія ногі й ня мёрз. паслья пачаў таяць сьнег што нападаў да ботаў, і нават неапрэн не дапамагаў... калі праз 6 гадзінаў паляваньня вернуліся на базу - сухімі меў на сабе толькі майткі ды пару мейсцаў на кашулі. так што адчуваў сабе прыблізна як той юнак на допыту, бо мароз бліжэй да вечару пачаў вяртацца. ну, й нічаво - распрануўся, выпіў як трэба - і сёньня, другі дзень ужо - ўсё яшчэ жывы, здаровы амаль. ну, мы, ўласна, палявалі 6 гадзінаў, а пасьля яшчэ 8 гадзінаў пілі ды сьпявалі, каб да чалавечага жыцьця вернуцца ;)

што датычыцца паляваньня - лісу нават не пабачылі. забілі адну куніцу, а яшэ адна ўцекла нам. вечарам разыгралі троху трафеяў - тут мне шанцавала - выграў дзіка (троххкілаграмовага!) і фазана.











фотарэпартаж

пяляваньне, фоткі

Previous post Next post
Up