Мястэчка Сёмкава, што ў 17 км ад Мінска, вядома з XVI ст. як Гарадок Саламарэцкі, ад прозвішча князя які валодаў ім. А з 1755 года становіцца ўласнасцю Адама Хмары.
фота з svabody.org
Ён быў гаспадаром рэфарматарам і імнуўся як мага лепей зрабіць свае валоданні, будаваў млыны, цагельні, вінакурні.
У Сёмкаве пабудаваў касцёл Ражства Дзевы Марыі і Св. Станіслава, і вядома маёнтак і вакол яго парк. Гэта былі вельмі маляўнічыя мясцовасці. Час ішоў, усё змянялася.
Падчас вайны немцы размесцілі тут прытулак для дзяцей.
Унутранае аздабленне характарызавала тую эпоху. Вы толькі ўявіце сабе, што ў гэтым доме была сталовая на 100 чалавек.
Тут праходзілі балі і прыёмы.
Зараз будынак набыла праваслаўная царква.
Агарадзіла ўсю тэрыторыю, ды так... што за будынку не падабрацца.
Але калі агляд намі быў амаль спынены, на тэрыторыю прыйшла не адэкватная бабуля, якая ледзьве не мацюгалася і казала што гэта царкоўвая забудова.
А на тэрыторыі дарэчы маёнта, ніякай працы не вядзецца. Што будзе далей з домам не вядома.
Мясціны тут насамрэч цудоўныя, і мы з захапленнем прайшліся па тэрыторыі закінутага парку, дзе крочылі і Янка Купала, і Якуб Колас, і бацькі Максіма Багдановіча, ды і шмат яшчэ хто будзе крочыць з вядомых... а на нашым шляху патрапляліся жабкі ды слімакі. Апошнія дарэчы дасягаюць тут сапраўды гіганцкіх памераў.
Захавалася ў мястэчку царква, якую закладваў Адам Хмара ў 1791. Дакладней закладваў та ён касцёл, але ў 1866 годзе пасля паўстання Каліноўскага, яго перабудавалі ў праваслаўную царву Нараджэння Багародзіцы.
фота з radzima.org
Якую зараз аднавілі. Як аднавілі.... я прамаўчу. У мяне шок.
А касцёл быў вельмі прыгожы.