СЁМКАВА (Мінская вобласць) (дададзена і выпраўлена)

May 07, 2012 20:56

Мястэчка Сёмкава, што ў 17 км ад Мінска, вядома з XVI ст, калі належыла Саламарэцкім. Пазней належыць Сапегам, а ў 1755 годзе за добрую працу Міхаіл Сапега дорыць маёнтак сакратару малой пячаткі Адаму Хмары за добрую працу.



Адам Міхаіл Станіслаў Хмара (1720-1805) нарадзіўся ў сям’і не вельмі заможных Антонія Хмары і Катаржыны Вязевіч. Усё жыццё паклаў Адам Хмара на паляпшэнне становішча сваёй сям’і і трэба сказазаць ён гэтага дамогся. З 1748 года 28 гадовы Адам займае пасаду Мінскага лоўчага, падчашшы з 1756 года, сакратар малой пячаткі (1752-1760), віцэ-інстыгатар (1760-1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765-1779), кашталян (1779-1784) і апошні ваявода менскі (з 1784). З 1773 года пастаянна абіраецца ў Сойм Рэчы Паспалітай.


Атрымаўшы ў падарунак у 1755 годзе Сёмкава вырашае пашырыць уладанні закошт набыцця суседняга Зацэня ў 1757 у тых жа Сапегаў. Каштаваў такі набытак яму ў 60 000 злотых, адкуль у чалавека род чый быў не настолькі багаты такія вялікія грошы для набыцця і ў тыя часы ўзнікала пытанне.


Прага да грошай, званняў і пасадаў падшурхоўвала прыстасоўвацца Хмару працаваць на розныя ўлады. І прынцым “і нашым і вашым” гэта як раз такі пра яго. Калі было яму выгодна сябраваў з Сапегамі - ён зрабіў добрую кар’еру і быў верны Рэчы Паспалітай, а пасля падзелаў быў такім жа верным Кацярыне ІІ, чым дамогся і пры яе кіраўніцтве кар’ернага росту і быў нават у дэлегацыі Польскай якая ўрачыста прысягала Кацярыне ІІ.


Пасля такіх “прагібаў” меў на праканцы жыцця тры Ордэна. Два ад Рэчы Паспалітай - “Ордэн Белага Арла” (заснаваны ў 1705 годзе каралём Аўгустам ІІ, і выдадзеным адразу 8 чалавекам якія падтрымалі яго на выбарах - князю Любамірскаму, князю Агінскаму, князю Радзівілу і рускім генералам А.Меньшыкаву, А.Рапніну і Г.Агільве, і гетману І.Мазепе. Дэвіз ордэна “Pro fide, rege et lege” (За веру, караля і закон). Першапачаткова ордэн насіўся на белай стужцы, а пасля 1713 года на блакітнай. Дарэчы пасля 1992 года Ордэн з’яўляецца зноўку вышэйшай наградай Польшчы.)


і “Ордэн Св.Станіслава” (заснаваны ў 1765 каралём Станіславам Аўгустам Пянятоўскім у гонар святога Станіслава які з’яўляўся ангелам ахоўнікам Польшчы. Па значнасці гэта была другая награда ў Рэчы Паспалітай пасля Белага Арла. Дывізам ордана былі словы “Premiando incitat” (Вдохновлён наградай). Ордэн насіўся на чырвонай стужцы з белымі краямі. У адрозненні ад Белага арла выдаваўся массава - у год па 50-60 ўзнагароных было. Пасля падзелаў РП перастаў існаваць. Як награда вярнуўся на перыяд 1809-1813 гадах і пасля знік да 1979 года, калі стаў наградай польскага ўраду ў эміграцыі. З 1990-х з’яўляецца “Міжнародным орданам Св. Станіслава”).


Адзін ордэн ад Кацярынкі ІІ на пасадзе тайнага саветніка - “Ордэн Св.Аляксандра Неўскага” (заснаваны ў 1725 годзе Кацярынай І. За часы яе кіравання ордэнам было ўзнагароджана 300 чалавек, а за часы Кацярыны ІІ - 250. Дэвіз ордана - “За працу і Айчызну”. Першапачаткова выдаваўся як ордэн для грамадзянскіх асоб. Існаваў да 1917 года. Канчаткова вернуты ў Расіі ў 2010 годзе). Вось так чалавек зарабляў сабе імя ў гісторыі.


Пасля набыцця маёнтка ў Сапегаў Хмара заняўся ім. Стары палац быў поўнасцю перабудаваны і на яго месцы з’явіўся новы барочнага стылю палац італьянскага архітэктара Карла Спампані. З двух бакоў пабудаваны афіцыны, якія захаваліся і да нашых часоў, аранжэрэя і альтанка, а каля самога дому быў разбіты парк у французскім стылі пераважную частку дрэваў складалі ліпы ды таполі.


Па малюнку можна пабачыць планіроўку парка і палаца.

Будаўніцтва палаца, гаспадарчых пабудоў і разбіццё парка вяліся адначасова ў перыяд з 1772 па 1780 гады (па нататкам Адама Хмары пачалося будаўніцтва ў 1772 годзе, а па будаўнічым звесткам ў 1775 годзе. Ёсць меркаванне што Хмара ўзяў за пачатак будаўніцтва дату калі пачалася праца над праектам палаца). Вядома такія хуткія тэмпы працы абмяркоўваліся ў наваколлі і пра палац пачалі хадзіць усялякія расповяды. Кожны лічыў сваім доўгам наведацца ў госьці да Хмараў пасля пабудовы палаца, бо хацелася пабачыць у вачавідку ўсе навінкі, якія прымяніў уладар пры будаўніцтве. Карацей… як бы зараз сказалі палац быў пабудаваны па апошняму “піску моды”. Тут нават спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і пакой дзе ён адпачываў з тых часоў называўся Каралеўскім і пасля яго заняў гаспадар.


У палацы меліся ванныя пакоі з люстэркамі на сценах (навінка таго часу), каміны з чорнага мармуру, паркетная падлога, залатая ляпніна на сценах і залатыя люстры. Мэбля выраблялася ў маёнтку Сёмкава прыехаўшым з Еўропы столерам Марціным, дрэва таксама везлася адтуль. У адной з крыніц узгадваецца, што для аднаго пакоя было выраблена тры канапы і 32 разных крэслы.


Над праходам ад бальнай залі да холу быў размешчаны балкон, на якім падчас прыёму гасцей граў аркестр.


Бальная заля.

Акрамя таго, усе паважаючыя і знатныя арыстакратычныя сямействы калекцыянавалі нешта і выстаўлялі ў шматлікіх пакояў сваіх маёнткаў. Не адрозніваўся ад іх і Адам Хмара. У палацы выстаўлялася яго нумізматычная калекцыя, на сцянах віселі радавыя партрэты, а вялікая бібліятэка размясцілася на мансардзе.


Партрэт Мар'яны Хмары, жонкі Адама.

Бальная заля, была авальнай формы. А ў сталовай зале дзе магло размесціцца 100 чалавек знаходзіўся партрэт уладара маёнтку Адама Хмары ў сапраўдную велічыню. (пазней гэты партрэт для калекцыі Мінскага музея набыў Аляксандр Ельскі ў 1914 годзе).


Афіцыны былі не сімятрычныя паміж сабой. Правая была большая за левую, там размяшчаліся пакоі для гасцей і гувернантак. Левая афіцына выконвала гаспадарчую ролю, тут месцілася кухня і памяшканні прыслугі.


Як бачна з макета калі адбудаваць маёнтак, ён бы сапраўды быў адной з перлін Мінскай вобласці.


У Адама Хмары не было дзяцей і маёнтак пасля яго смерці ў 1805 годзе пераходзіць да брата Іахіма Хмару (які з большага траціў грошы свайго брата), далей да яго сына Гелярыя Хмары і да ўнука Адама Хмары. Вось так пачалося ўладанне Хмараў у Сёмкава з Адама і скончылася на Адаме. Пляменнікі апошняга маршалка працягвалі даглядаць цудоўны палац і папаўняюць па крыху калекцыю свайго дзядулі.


Але менавіта маршалак Адам Хмара надаў прыгажосць і багацце маёнтку ў Сёмкава. Пасля смерці Адама Хмары ў 1888 годзе, яго жонка прадае маёнтак Рамуальду Хелкоўскаму.


Які ў 1902 годзе ў маёнтку адчыняе вінарню, якая вырабляе досыць вялікую колькасць спірту ў год па таму часе - 30 тыс. вёдзер. У 1905 годзе на гэтай вінакурне працаваў і малады Янка Купала, праца была вельмі цяжкая і не вытрымаўшы такой нагрузкі ў 1906 годзе ён звальняецца.


А зараз пагулем з вамі... ў гульню знайдзі розніцу. І так..
Палац Хмары. Сёмкава.1900.


Палац Хмары. Сёмкава. 1970.


Ну і малюнак Н.Орды. Сёмкава. Сярэдзіна ХІХ ст.


фота з svabody.org

Пасля ІІ Сусветнай вайны сядзіба была перададзена пад школу-інтэрнат. Паступова прыйшла ў заняпад у 1990-я... і зараз кажуць будынак перадаюць Праваслаўнай царкве.

За сваё жыццё ў Сёмкава Адам Хмара пабудаваў у сваім маёнтку два касцёлы, якія ў той ці іншай ступені захаваліся да нашых дзён.

Першы касцёл пачаў будаваць Адам у Сёмкава ў 1791 годзе.
Касцёл нараджэння Дзевы Марыі і св.Станіслава.


канец ХІХ ст.

Касцёл праіснаваў да 1864 года, пасля яго як і большасць касцёлаў зачынілі, а будынак перадалі паваслаўю. А пасля ўвогуле зачыніні. У маламальскім стане ён дастаяў да 2000-х гадоў.


На прыканцы 1990-х ці пачатку 2000-х касцёл вырашылі крышачку падрэзаць і прыбраць "ізлішэства".


globus.tut.by

Пасля быў нарэшце вернуты вернікам каталіцкім... але часмусьці ў выніку з яго атрымаўся вось такі праваслаўны храм які мы пабачылі ў весну 2012 года.


І опа... касцёл пераўтварыўся ў царву.


globus.tut.by

А так шкада...






Другі касцёл Адам Хмара пабудаваў у вёсцы Дуброва (Маладзечанскі раён).
Касцёл Вазнясення Дзевы Марыі. 1796 год.


фота tomkad А вось па гэтай спасылачцы можана паглядезць и болей фатаздымкаў http://tomkad.livejournal.com/86690.html
Касцёл працаваў да 1980-х гадоў, пакуль не памёр ксёндз. І касцёл зачынілі да часу. Але... нажаль здарылася восень і прывезлі студэнтаў на бульбу... касцёл падпалілі. Згарэл дах, касцёл ніхто не адрамантаваў і за 20 год занядбання ён апынуўся вось у такім стане.

А вызначаецца касцёл гэты яшчэ і тым, што менавіта тут, знайшоў свой апошні прытулак Адам Хмара. Пасля смерці яго пахавалі ў касцёле ў 1805 годзе і хто ведае, можа яшчэ і зараз ён знаходзіцца ў сценах касцёла.

Хелкоўскі, Хмара, Мінскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Саламарэцкі, Сапега, Мінская вобласць

Previous post Next post
Up