Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю.
Ён знаходзіцца на прашпекце Гедыміна, у былым КДБ Літвы. Яшчэ не ведаючы, што гэта ён, адназу будынак прыцягвае ўвагу да сябе. На сценах яго выбіты прозвішчы людзей, якія трымаліся ў гэтых пастарунках і тут жа закатавалі.
Музей дзеліцца на тры часткі. Першая - экспазіцыйная (стандартны падыход да музей, са стэндамі з рэчамі характэрнымі для тых часоў як для літоўскіх грамадзян, так і для НКВДзістаў). Другая частка - наглядная (сюды адносяцца камеры зняволеных, "камеры-скатаны", "растрэльная камера"). Усё, усё гэта кранае за жывое. І трэццяя частка - таксама наглядная на адкрытым паверсе (прагулачны двор з камерамі, куды выводзілі людзей пабачыць неба). Нажаль у музеі забаронена здымаць. І таму фотак мала, толькі тое што атрымалася зняць - дзве камеры.
Камера з басейнам. Дрэнны здымак, але пасярэдзіне калі прыглядзецца ёсць маленькая жалезная выспачка на якую ставілі зняволенага, а пасля пакой запаўняўся студзёнай вадок. Заснеш, звалішся.
Паша кажа, што трымалі тут нават у тыя часы прыстойней чым у нас на Акрэсціна. Застаецца толькі спадзявацца, што ў Мінску таксама з'явіцца такі музей. Каб нашы людзі разумелі, што гэта такое і як файна што мы ад гэтага пазбавіліся (гэта ў будучыні).
А побач з музеем на супрацьлеглым баку знаходзяцца Лукішкі. Тыя самыя дзе скончыўся зямны лёс Кастуся Каліноўскага.
Праўда выгляд сапраўды ў гэтым месцы занядбайны і зразумела імкненне Вільні зрабіць тут рэканструкцыю. Але хочацца, каб памяць пра нашу гісторыю пры гэтай рэканструкцыі не знікла зусім з парка.