ЛІПНІШКІ (Гарадзенская вобласць)

Apr 28, 2011 15:52

Ліпнішкі - гэта былое магутнае мясцэчка, а зараз проста вёска недалёк ад Ліды, якая вядзе сваю гісторыю з ХV ст.. Вежы касцёла можна заўважыць яшчэ здалёк, чым відаць і прыцягваюць да сябе такіх "беларуса турыста" як я.



Казіміраўскі касцёл, хоць і пабудаваны адносна ня даўна (пачалі будаваць у 1900, а скончылі ў 1927 годзе), проста дыхае старажытнасцю. Мне ён чымсьці нагадаў замак Гары Потэра з усёй сваёй таямнічасцю. Дык вось, касцёл будаваў Аляксандр Вольскі, тагачасны ўладар мястэчка, а архітэктараў і будаўнікоў замаўляў з Францыі і Польшчы. Кажуць, што камяні якія выкарыстоўваліся ў будаўніцтве былі ўзяты з ужо зруйнаванага замка ў Геранёнах.


Ядлавец, які прабіваецца праз некаторыя каменні таксама надае касцёлу сваеасаблівую таямнічасць.





Іўеўскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up