Раней на Вяснынцы была проста вёска, палі і дарога на Дразды. Пасля вырашылі аднавіць царкву, якая была зруйнавана і зрабіць ландшафтны дызайн. Праклалі сцежкі, паставілі мосцікі, і з мясцовай крынічкі зрабілі месца пакланення. Пачалі ездзіць людзі, браць ваду а за імі пацягнуліся і маладажоны, каб выпіць вадзіцы пасля цяжкай працэдуры шлюбавання ў ЗАГСе. :-), і вядома за прыгожымі фотамі на бугарках, каля дрэваў і каля вады. А пасля пачалі будаваць Мінск-Арэну і крынічка пачала ледзьве-ледзьве біцца і як вынік зусім перастала існаваць. Бабулькі якія сюды прыходзілі з бутлямі за вадой, хаялі будаўнікоў, і казалі, што пасля будаўніцтва Арэны крынічка задзейнічае. Вось вам і факт - Арэна стаіць, а прыгожага вадаёма няма.
Мне гэта традыцыя з піццём вады ніколі не падабалася, але сам выгляд утульнага месца для прагулак даволі прыгожы… таму мне шкада менавіта згубленай прыгажосці. Але я спадзяюся, што ўсё ж такі вынайдуць магчымасць падключыць гэту крынічаньку хаця б да крана нейкага :-)
Гэта я стаю у цэнтры вадаёма.
Сумная карціна... бедныя качкі плаваюць ў лужыцах, якія засталіся пасля таяння снега.
А тут калісьці бегла вада ў вадаём, а зараз мае дзеці выграбалі адтуль лісце пажоўклае..
А гэта фота з 2004 года, вось так бяжала вадзіца.
А вось вадаём.
Але заўсёды можна выкарыстаць гэта для добрых фотак. Надвор'е было халаднаватае, а так бы я прымусіла сваіх і паляжаць і прытуліцца. карацей зладзілі б цудоўную фотасесію на камянях. :-)... адклалі гэта на іншы дні і сонечнае надвор'е. А пакуль мае дзіцёнышы лазілі па дрэвах... ці хто лазіў, а што і спрабаваў залезці. :-)