Досыць файны выходны пасля некалькіх дзён Веранікінай хваробы атрымаўся ў нас. Сёння пасля вербнага свята прайшліся пехам па Драздоўскім лесапарку - вавёрка, дзяцел, адыходзячы лес ад зімы... і снегіры. Надзіва мы іх сёння бачылі столькі, колькі і зімой не пабачыш. Маленькія птушкі з чырвонымі грудкамі, у мяне пра іх успамін з нейкага далёкага дзяцінства. Вось так блізка даўно ўжо не бачыла іх, а тут так шмат. Дзень сапраўды атрымаўся сёння.
P.S. Вясна прыйшла і захацелася зноўку вандраваць. Радзі смеха склалі з дзецьмі план куды хацім пайсці ці з'ездзіць за гэты не снежны перыяд. Досыць шмат. Калі ўсё атрымаецца, то будзе проста файна. Сучковы... рыхтуйцеся... рамантуйце свае машыны і айда ў вандроўкі на колах.