Ноу-хаў па-беларуску

Mar 25, 2010 10:46

Учора муж вельмі скардзіўся на тое, што забаранілі паліць на прыпынках грамадскага транспарта. І сапраўды зрабілі гэта даволі арыгінальна. На прыпынках вісіць вось такая налепка

Read more... )

Прыколы нашага гарадка, Мінск

Leave a comment

Comments 6

hmelly_sunelly March 25 2010, 09:05:29 UTC
О! нарэшце!
а то колькі разоў - сядаю на прыпынку на лавачку і побач сядае, прабачце, нейкае чмо і так расслаблена з кайфам запальвае, прама мне ў твар, стаяць жа яму не зручна, трэба пасядзець і папаліць з задавальненнем і напляваць на ўсіх астатніх.
пра сметніцы, канешне, перабор. а ты ўпэўнена, што іх дзеля гэтага прыбіраюць? мне здаецца, як стаялі яны на прыпынках, так і стаяць

Reply

azarkinm March 25 2010, 09:39:07 UTC
Тут палка а двух канцах. Вядома непрыемна калі не паліш, а побач стаіць не зважана на іншых дыміць. Але сметніц дакладна няма. Сёння ехала і проста назірала за прыпынкамі па руху 1 аўтобуса. Сметніцу заважыла толькі каля ГУМа.

Reply

hmelly_sunelly March 25 2010, 15:08:24 UTC
у Маскве, напрыклад, сметніцы прыбралі з цэнтра, каб у іх бомбы не кідалі, ну так ціпа с тэрактамі змагаюцца, можа і ў нас у гэтай сувязі, у метро ж дураць галаву з пакінутымі рэчамі

Reply

azarkinm March 26 2010, 08:43:57 UTC
хахаха. наконт бомб гэта прыкольна. Не ведаю, на прашпекце сметніцы стаяць, а вось па дарозе да дому, і на самой Вяснянцы прыбралі. :-( дурнота

Reply


julker March 25 2010, 12:26:34 UTC
Ну нарэшце. Здаецца ў нашую вандроўку палова выпадковага насельніцтва Беларусі задалася мэтаю напампаваць нам у лёгкія максімальную колькасць нікаціну.
А пра сьметніцы - кепска. Сумняюся што гэта мае дачыненьне да палення.

Reply

azarkinm March 25 2010, 13:35:00 UTC
У кожнага культура свая, і нажаль не самая лепшая. Але вось сметніцы сапраўды непрыемна. Яшчэ раз ехала да хаты сёння і на прыпынку каля Палаца Спорту столькі акуркаў валяецца, і нават пару пакецікаў соку акуратненька ляжаць у баку.

Reply


Leave a comment

Up