Ноу-хаў па-беларуску

Mar 25, 2010 10:46

Учора муж вельмі скардзіўся на тое, што забаранілі паліць на прыпынках грамадскага транспарта. І сапраўды зрабілі гэта даволі арыгінальна. На прыпынках вісіць вось такая налепка


І прыбралі сметніцы. А вось гэта ўжо дурнота суцэльная. Выкідваюцца ж не толькі акуркі, але і смецце. Відаць, нашым прыбіральшчыкам ну зусім мала працы на вуліцах, калі мінская мэрыя вырашыла дадаць ёй яшчэ працы. Па шчырасці, я сумняюся, што людзі будуць паліць у 50 метраў ад прыпынка, каб там выкінуць бычок і бегчы на транспарт. Адсутнасць сметніц прыводзіць заўсёды да прысутнасці смецця навокал, а не да перавыхавання грамадзян.

P.S. На прыканцы 90-х была я ў Кракаве, і ён мне запомніўся менавітта як вялікая сметніца а не горад. Мабыць і там улады вырашылі такім чынам выхоўваць грамадзян. Але сметніц у цэнтры горада не было магчымасці знайсці, а я як сумленны турыст не рашалася на крокі якія рабілі ўсе мясцовыя - кідай там дзе стаіш. І сумленна пранасіла баначку з пад ёгурта ў сумке да самага вакзала.

Прыколы нашага гарадка, Мінск

Previous post Next post
Up