Бабулю перапісалі

Oct 14, 2009 12:06

Мая бабуля, як адказны савецкі чалавек, пайшла і сама прыняла ўдзел у перапісу. І яе адказ на пытанне па роднай мове, мяне вельмі парадаваў: "Якая мова, вядома беларуская. Мы жывем у Беларусі і размаўляем па-беларуску". Хаця яна чалавек, які баіцца ўлады, паходзіць з раскулачанай сям'і, з сям'і ў якой пасля вайны пара сваякоў адседзіла за тое, што ўдзельнічалі арганізацыях супраць Саветаў пасля вайны. Чалавек, які падтрымлівае Лукашэнку і кажа "абы не было вайны". Вось гэты мой родны чалавек, сказаў, што мова павінна быць і ёсць у нас беларуская. Я шчасліва.

Беларусь-беларусы, Прыватнае

Previous post Next post
Up