Не ведаю як у вас, а ў мяне ў маці на лецішчы сліваў не проста шмат, а вялізарна шмат. Учора ездзіла як раз збіраць апошнюю сліву і вырашыла напісаць рэцэпт файнага алкагольнага напою.
Напой гэта называецца Амарэта, але чамусьці ён мне не нагадвае тое Амарэта, якое было ў 90-я гады. Цешу сябе тым, што яно было не сапраўднае, ці я смак не надта памятаю таго напоя. Карацей, тое што ў мяне атрымалася па рэцэпту Амарэта ўзятаму ў прасторах Нэта больш нагадвае даволі моцны напой набліжаны да гарэлкі. Але робіцца вельмі лёгка, адзіная ўмова - трэба ведаць да якой даты ты яго робіць, бо напой павінен выстаяцца.
Склад:
500 мл. чыстага спірту 90-96%
500 мл. вады фільтраванай, кіпячонай.
100 гр. ядраў слівовых костак.
350 гр. цукру
Прыгатаванне:
Цукар развесці ў цёплай вадзе, каб ён увесь разышоўся. Дзве ці тры лыжкі цукру, нагрэць у металічнай пасудзе, да карычневага колеру (т.е. зрабіць цукерку). А пасля пакуль яшчэ цукар гарачы развесці ўсё ў цукровым сіропе да поўнага растварэння. Раздрабіць косткі і дастаць ядра. Я рабіла гэта звычайнай моцнай часнычніцай. Трэба каб ядра не былі цэлымі, а крыху раздаўленымі, але не да стану кашыцы. У шкляны бутэль накласці ядра слівовыя і заліць спіртам. Пачакаць гадзіну і наліць сіроп. Усё перамяшаць, закрыць добра крышкай і паставіць у цёмнае месца. А праз 10-15 дзён адфільтраваць (я проста з дапамогай ваты фільтрую) і падаваць гасцям на здзіўленне.