Зрабіла ў хатніх умовах лікёр. Даволі класны атрымаўся. З Пашай жартуем, што трэба адпаведную нармалёвую тару для яго знайсці і пасля гасцям на Новы Год падаваць. Ёсць верагоднасць што не адрозняць.
І так:
Кававы лікёр (гасцям падаецца аля Бэйліс)
1,5 ст. цукру, 1 пакецік ваніліну, 3 ч.л. распушчальнай кавы, 2 банкі канцэнтраванага малака, 0,5 л. гарэлкі.
Цукар змяшаць з ванілінам і малаком. Паставіць на агонь. Давесці да кіпення і дадаць каву. Астудзіць. Дадаць гарэлкі. Пры дэгустацыі можна дадаць лёду.
Усім раю! Новы год набліжаецца ж.