ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

Apr 24, 2020 08:40

У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і магчымасць сэканоміць некалькі дзесяткаў кіламетраў шляху, а для мясцовых жыхароў, гэта хуткая сувязь з такімі блізкімі і адначасова далёкімі суседнімі вёскамі. З пераменным поспехам у Беларусі дзейнічае 16 паромаў (але гэта на паперы, у рэальнасці здаецца яшчэ менш) - 10 паромаў у Брэсцкай вобласці (рэкі Буг і Прыпяць), 1 паром у Віцебскай вобласці (рака Заходняя Дзвіна) і 5 паромаў у Гомельскай вобласці (рэкі Беразіна, Прыпяць, Сож, Днепр). Штогод колькасць працуючых паромаў мяняецца, адныя зачыняюцца па эканамічных пытаннях, іншыя з-за зменаў руху транспартнага патоку ў вобласці.





Асноўнымі перыядамі працы з'яўляюцца вясна-лета-восень, хаця і ў летнія перыяды могуць быць перапынкі. Перапынкі здараюцца ў першую чаргу ў засушлівыя гады, калі вады ў рэках становіцца менш і з'яўляецца вялікая верагоднасць сесьці на мель. Зразумела, што сезон адпачынку парома, а значыцца і сезонны адпачынак паромшчыкаў, гэта перыяд, калі рака пакрываецца ільдом.


Інтэнсіўнасць працы пераправы залежыць ад адлегласці паміж берагамі і магутнасці рухавікоў, якія перацягваюць трос, але ў асноўным паромы перавозіць пасажыраў і грузы раз на гадзіну.



Для мінчукоў, адзін з самых найбліжэйшых паромаў - пераправа праз Беразіну, дзе злучаюцца дзве вёскі Гомельскай вобласці - Красны бераг і Парычы.

У сярэдзіне спякотнага жнівеньскага дня мы былі адзінымі, хто здзейсніў паромную пераправу. Цішыня, сонца і медытацыя назірання за адыходзячым берагам, гэта сапраўдны рэлакс беларускай экзатычнай вандроўкі.



Пераправа заняла ў нас хвілін 20, але колькі эмоцый і ўражанняў мы атрымалі, вам проста не перадаць. )))

Вядома, не варта ехаць у Гомельскую вобласць толькі дзеля пераправы. Але калі вы ўсё ж такі вырашыце здзейнсніць пераправу праз Беразіну, то па дарозе раю абавязкова паглядзець пару запамінальных і прыгожых мясцін. Пасля іх вандроўка стане сапраўды захапляльнай.

ЖЫЛІЧЫ.





Тут месціцца палац Булгакаў, які быў падубаваны ў ХІХ ст., а зараз знаходзіцца ў стане вялай рэстаўрацыі. Нягледзячы на вонкава непрыгожы выгляд - агароджа, вялікія горы будаўнічага смецця - паглядзець тут ёсць што. У адрэстаўраванай часцы размясціўся малы музей, якія распавядае пра гісторыю палаца, яе ўладароў, і савецкі перыяд жыцця беларусаў. Але самым цікавым для вас будзе тое, што супрацоўнікі праводзяць экскурсіі ў закрытыя для звычайных турыстаў пакоі, і паказваюць наведвальнікам цудоўнейшыя столі, якія ў дадзены момант рэстаўруюцца. Менавіта яны і пакідаюць захапляльнае ўраджанне ад мясцінаў і самой экскурсіі.

КРАСНЫ БЕРАГ



Вёска цягне турыстаў двума мясцінамі, якія абавязкова трэба наведаць. Першае - палацава-сядзібны комплекс Козел-Паклеўскіх (https://azarkinm.livejournal.com/189174.html). Адрэстаўраваная сядзіба адкрыла свае дзверы ў 2014 годзе і з'яўляецца сапраўднай перлінай Гомельскай вобласці.



Другое месца - месца былога дзіцячага кацлагера падчас ІІ сусветнай вайны (https://azarkinm.livejournal.com/189234.html). У 2006 годзе тут быў адчынены мемарыял, які сваёй стрыманасцю, філасофіяй і цішынёй нікога не пакіне абыякавым. Варта, варта наведаць гэтыя мясціны ў любую пару, але лепш за ўсё вясной ці летам, калі квітнее яблыневы сад ці поле пакрываецца дзьмухаўцамі.

ПАРЫЧЫ



Гэту вёску варта наведаць толькі дзеля парома. Хаця, у Парычах захавалася некалькі будынкаў ХІХ ст. сярод іх лякарня, пастаялы двор, шэраговая забудова, моцна перабудаваная сінагога, а таксама старыя габрэйскія могілкі і новазбудаваная царква.

паміж СЕЛІШЧАМІ і ДУБРОВАЙ.



У 2014 годзе, да 70-годдзя пачатку аперацыі "Баграціён" быў адчынены музейны комплекс. Размясціўся ён ля дарогі Р31 паміж вёскамі Селішча і Дуброва ў 15 км ад вёскі Парычы. У комплекс уваходзіць некалькі адзінак тэхнікі, музей-зямлянка і помнік-манумент. (https://azarkinm.livejournal.com/185789.html)

Калі вы ведаеце дакладныя месцы дзеючых паромаў пішыце. Будзе цікава пра іх даведацца, а таксама па магчымасці праехаць на іх падчас вандровак.

Цікавы факт.
Паромы як транспарт належаць Дарожна-рамонтнаму будаўнічаму упраўленню і не маюць ніякага дачынення да рачнога транспарту краіны, хаця большасць з нас лічыць гэта рачным транспартным сродкам.

Гомельская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Светлагорскі раён, Вандроўкі, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Жлобінскі раён, паром

Previous post Next post
Up